Міхаіл Захараў: Дайце Плату грошай і беларускі пашпарт

Калі выказаць здагадку, што лепшы бамбардзір менскага “Дынама” ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ сезона-2009/10 24-гадовы Джэф Плат прыме беларускае грамадзянства, то выступаць за зборную Беларусі канадзец зможа не раней, чым пасля чэмпіянату свету 2014 года.

Пра гэта паведаміў падчас прэс канферэнцыі Міхаіла Захарава генеральны сакратар ФХРБ Сяргей Ганчароў. Пытанне аб магчымай натуралізацыі Плата узнікла, на самой справе, не выпадкова – на пачатку студзеня ў інтэрв’ю “Спартыўнай панараме” улюбёнец дынамаўскіх балельшчыкаў сказаў, што ён “адкрыты для прапаноў” і, хутчэй за ўсё, пагадзіўся б атрымаць беларускі пашпарт. Галоўны трэнер нашай алімпійскай зборнай гэтую ідэю падтрымаў.

“Вы ведаеце, што канадскі абаронца “Барыса” Кэвін Даллмэн ужо атрымаў казахстанскі пашпарт? Чаму б не паступіць аналагічным чынам ў дачыненні Плата? Дайце яму нармальных грошай і беларускі пашпарт…“, – канстатаваў Міхаіл Захараў.

Але, аказалася, у выпадку з атрыманнем Джэфам Платам беларускага хакейнага – менавіта хакейнага – грамадзянства маюцца падводныя рыфы.

Калі Плат прыме беларускае грамадзянства і не будзе сыходзіць з Беларусі ў замежныя клубы, то зможа згуляць за зборную пасля ліпеня 2014 года. Справа ў тым, што на юніёрскім узроўні ён быў зайграны за канадскую зборную, а пасля гэтага павінна прайсці чатыры гады“, – з рэмаркай “для даведкі” сказаў Сяргей Ганчароў.

На рэпліку ж Захарава, што Плат ўжо два гады гуляе ў Беларусі, Ганчароў адказаў: “У мінулым годзе ён сыходзіў з менскага “Дынама”“.

Нагадаем, што ў першым чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі Плат правёў за менскае “Дынама” усяго 13 матчаў, у якіх набраў 5 (2 +3) ачкоў па сістэме “гол+пас”, а затым перайшоў у фінскі “Ільвес”. Перад стартам сезону-2009/10 Джэф вярнуўся ў Мінск і паступова стаў адным з лідэраў каманды і яе лепшым галеадорам – у 52 паядынках “гладкага” першынства на рахунку канадца 41 (25 +16) бамбардзірскі бал.

Please follow and like us: